Карэспандэнт “СГ” прымала ўдзел у разбіранні парсюка
ДА фермера Міхаіла МАКЕЯ, які гаспадарыць на зэльвенскай зямлі, зранку збіраліся госці. Ледзь не ўся іх злучаная вёска Елка-Казловічы — сёння ніхто не ведае, дзе заканчваецца адна і пачынаецца другая. Жывуць тут дружна, усе лічаць за гонар, як мы заўважылі, знацца з Міхаілам Францавічам, бо паважаюць яго за працавітасць і прадпрымальнасць. Адны прыйшлі дапамагчы, іншыя — атрымаць падарункі за ўдзел у раённым конкурсе на лепшую мясцовую страву. Падзея ў аграсядзібе “Верас”, што належыць сям'і Макей, адбывалася незвычайная, ператвораная ў свята, галоўнае дзейства якога — разбіранне парсюка...
Copyright information of photo and video materials was taken from the website «Belarus today» , more details in our Terms of Service